| Вось і сышоў снег. На вуліцы цёпла. Апошні дзень зімы. Нават і ня верыцца што вяна прыйшла так хутка. Але нягледзячы на ўсё яшчэ няма таго паху вясны, што проста зрывае дах, ад якога ты вар’яцееш, паху ў якім ты адчываеш свабоду, якой надзяляе прырода ўсё жывое… Але ўжо прыляцелі шпакі!!! ;) Люблю вясну…. Як прыемна калі цепае вяновае сонейка разам з пяшчотным вясновым ветрыкам лашчаць твой твар – нібыта маці-прырода дорыць табе свій пяшчотны вяновы пацалунак… :) І вось, нарэшце, гэта ўсё надыходзіць! Па вудліцы немагчыма хадзіць – паўсюль прыгожанькія, харошанькія дзяўчынкі, якія так і граюць вясновымі краскамі! ;) Вясна – самая рамантычная пара году – час каханьня. Здаецца вясною ніводная жывая душа не жыве без каханьня! І гэта цудоўна!!! Гэты год сьвяточны для ўсіх беларусаў – сёлета спаўняецца 90 год са дню абвяшчэньня БНР, той падзеі, без якой магчыма не было б цяпер нашай краіны… І прырода спрыяе святкаваньню! (Хаця два папярэднія гады надвор’е на 25сакавіка была найвыйдатнейшая!). Будзем спадзявацца, што і у гэтым годзе 25 сакавіка адзначыцца ня толькі вялікай колькасьцю людзей, але яшчэ і цудоўным надвор’ем. Дык вясна надышла?
ТАК!!! ВЯСНА ПРЫЙШЛА! |